Дамы в прекрасных платьях в пол. Мужчины в смокингах. «Вы позволите пригласить вас на вальс?»…
Нет, мы не смотрим фильм о прошлом, мы рассказываем вам об интересном событии, которое на днях состоится в Витебске. Венский бал!
14 декабря в областной филармонии будет особая атмосфера. Галантные кавалеры и настоящие леди будут танцевать танцы, которые связывают нас с прошлым и… остаются актуальными в любые времена. Во время которых вспоминаешь, что танец — это искусство, чувственность, едва уловимая близость.
В нынешнем году пройдет уже пятый по счёту Венский бал. Организаторы проекта создали его для учащихся гимназии №2 Витебска, точнее учащихся 10-11 классов. Но сейчас состав участников значительно расширился. Концепция предстоящего бала — «Танцы объединяют». В программе заявлен танец, в котором примут участие пары взрослый-ребенок (родитель или учитель+учащийся). Перед балом в гимназии проходят многочасовые репетиции.
Нам стало интересно, почему сегодня танцуют полонез и вальс? Действительно ли они интересны молодому поколению? Как воссоздаются танцы прошлого и для чего? Накануне Венского бала пообщались с его организаторами — это Элла Коржицкая и Ольга Таранда. Так как проект ведётся на белорусском, то и поговорим на белорусском языке.
— Як узнікла ідэя правядзення Венскага балю ў Віцебску і якая яго мэта?
— Венскі баль у Віцебску — гэта маштабны шматгранны праект, які вырас з любові да танцаў, захаплення гісторыяй і ўласных мар. На правядзенне першага балю ў 2015 годзе нас натхніла Вена — сусветна прызнаная сталіца баляў. Форму венскіх баляў — строгі дрэс-код, удзел дэбютантаў, веданне танцавальных па — мы дапоўнілі сваім зместам, не змяняючы асноўнага — жадання танцаваць.
— У чым сутнасць мерапрыемства? Хтосьці можа палічыць, что гэта перажытак мінулага…
— Сутнасць і, можна сказаць, унікальнасць нашага мерапрыемства вынікае з нашых поглядаў на танец. Мы лічым, што танец — гэта не толькі культурная і сацыяльная з’ява. Гэта цэлая філасофія адносінаў. Мы заўсёды падкрэсліваем, што наш паркет — не поле для спаборніцтваў, а пляцоўка для супрацоўніцтва і камунікацыі. Мы вучымся танцаваць “з нуля” і атрымліваем ад гэтага задавальненне.
На нашу думку, баль — гэта цікавая і модная падзея, якая паказвае танцорам і гасцям, што даўгія сукенкі, вытанчаныя манеры і класічны вальс — не перажытак мінулага, а частка сучаснага жыцця.
— Чаму менавіта такія танцы ў праграме? Ці цікавыя яны сучаснай моладзі?
— Паланэз, полькі, вальсы і кантрадансы, галапад і грасфатар. За пяць гадоў існавання Венскага балю ў Віцебску мы станцавалі каля 50 танцаў, разнастайных па сваім настроі і характары, часе ўзнікнення і тэхніцы выканання. Напрыклад, самы старажытны танец праграмы, які мы танцавалі, гэта кантраданс «Галандскі шкіпер», вядомы з 1757 года. А кантраданс «Кембрыджскі вальс» датуецца 1816 годам. Цікавая гісторыя ў «Багемскай полькі». Харэаграфія належыць Рычарду Паўэрсу — сучаснаму даследчыку і танцору — і заснаваная на даследаваннях чэшскага гісторыка Францішака Бонуша, які апісаў асноўныя крокі і фігуры арыгінальнай полькі Багеміі 1830-ых гадоў.
Ці цікавыя гэтыя танцы моладзі? Мы ўпэўненыя, што цікавыя. Інакш у нас не было б такой колькасці ўдзельнікаў.
— Колькі чалавек удзельнічае?
— Традыцыйна баль праводзіцца ў Віцебскай абласной філармоніі. Штогод на балі танцуе 80-90 чалавек. Гэта вучні і выпускнікі гімназіі №2 і іншых школ Віцебска і студэнты розных навучальных устаноў. Сёлета да нас далучыліся настаўнікі гімназіі №2 і бацькі некаторых нашых танцораў. Упершыню ў паланэзе, які адкрывае кожны баль, выйдзе 100 чалавек.
— Які дрэс-код для ўдзельнікаў?
— Баль у Віцебску, як і аналагічныя ўрачыстыя мерапрыемствы, патрабуе строгага дрэс-коду. Для дам — вячэрняя сукенка ў падлогу пастэльных адценняў, для кавалераў- строгі цёмны касцюм, белая кашуля, гальштук-бабачка ці шыйная хустка.
Прыгожага і цудоўнага балю, сябры!
Фото с Венского бала в декабре 2018-го. Источник — https://vk.com/albums-102682761.