У Віцебску прагучаць рамансы Манюшкі падчас “Спеўнага сходу”

Музычная спадчына Беларусі цікавая і непаўторная. І асобную старонку ў её займае Станіслаў Манюшка – беларускі кампазітар 19 стагоддзя. Стваральнік нацыянальнай класічнай опэры, класік беларускай вакальнай лірыкі. Аўтар першай беларускамоўнай опэры “Сялянка”.

Да святкавання 200-годдзя вядомага кампазітара праект «Спеўны сход» распрацаваў цыкл святочных імпрэз, асноўная мэта якіх ‒ папулярызацыя песеннай спадчыны нашага славутага земляка. Нагадаем, «Спеўны сход» – гэта сустрэчы, на якія людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сустрэчы адбываюцца штомесяц у беларускім тэатры «Лялька». Мэта праекта – спеўнае яднанне людзей і знаёмства з беларускай песняй.

У канцэрце ў Віцебску прымуць ўдзел: оперная спявачка, лаўрэат міжнародных конкурсаў – Тамара Рэмез і вядомая музыказнаўца, піяністка адна з лепшых спецыялістаў у творчасці М.Агінскага і Станіслава Манюшкі – Светлена Немагай.
Уваход вольны.

Час: 25 мая, 18.00

Месца: Беларускі тэатр «Лялька» (вул.Пушкіна,2)