«Pradmova» – пляцоўка для камунікацыі паміж выдаўцамі, аўтарамі, рэдактарамі, ілюстратарамі, дызайнерамі і чытачамі. Фестываль праходзіць з 2018 года ў Мінску і рэгіёнах Беларусі. Фестываль з’яўляецца своеасаблівай “прадмовай” да сучаснай беларускай інтэлектуальнай кнігі і месцам сустрэчы з яе стваральнікамі. Асноўная адметнасць – беларускае паходжанне аўтараў кнігі ці факт яе вытворчасці беларускімі выдавецтвамі.
Сёлета сустрэча ў Віцебску 22 лютага ў цэнтры культуры VZAP.
ПРАГРАМА:
12.00-12.40 Надзея Ясмінска з прэзентацыяй дзіцячай кнігі “Чароўныя ніткі пані Яніны”.
12.40-13.10 Лілія Ільюшына з майстар-класам для дзяцей па кнізе “Ключ дарог”.
13.10-13.25 Прэзентацыя дзіцячых часопісаў “Асцярожна: дзеці!” і “Дуду” з удзелам Аляксея Шэіна.
13.25-14.05 Паэты планеты і жывыя класікі прозы: перакладчыкі Лявон Баршчэўскі і Марына Шода.
14.05-14.50 Дыскусія “Які тэатр нам патрэбны?”. Удзельнікі: тэатразнаўца Таццяна Арцімовіч і рэжысёр Андрэй Саўчанка. Мадэратарка – Аляксандра Логвінава.
14.50-15.10 Прэзентацыя кнігі “Ўводзіны ў філасофію”з яе укладальнікамі і рэдактарамі Паўлам Баркоўскім і Лявонам Баршчэўскім.
15:10-16:00 Займальны мова-квіз ад курсаў “Мова Нанова”.
16.00-17.00 Прэзентацыя альманаха “Малевич. Классический авангард. Витебск” з удзелам мастацтвазнаўцы Таццяны Катовіч і выдаўца Эдуарда Куфцерына.
17.00-17.20 Міхаіл Рубін: вершы і песні.
17:20-17:40 Андрэй Хадановіч з прэзентацыяй перакладаў Канстанты Галчыньскага і Збігнева Герберта.
17.40-18.00 Маналог “Сімфонія гневу” з п’есы Васіля Шашалевіча. Чытае актор Андрэй Саўчанка (праект “(Не)расстраляная паэзія”).
18.00-19.00 Дыскусія “Пункт адліку: маладая беларуская проза”. Удзельнікі: Аляксандр Веледзімовіч, Дар’я Трайдэн і Сяргей Шаматульскі. Мадэратар – Андрэй Хадановіч.
19.00-19.20 “Ангельскія раздзяўбаі ў беларускай байдарцы”. Размова пра класічную сатыру з перакладчыкам раману Джэрома К. Джэрома “Трое ў чоўне і пёс з імі” Паўлам Касцюкевічам.
19.20-19.50 “libido. (пера)агучка”. Ілля Сін (голас і рухі), Яўген Рагозін (гукавая імправізацыя).
19.50-20.40 Вершы. Віталь Рыжкоў і Андрэй Хадановіч.
Уваход вольны.
Крыніца: pradmova.by